У Беларусі новы міністр адукацыі – яму 37 гадоў

Пасада была вакантнай амаль два месяцы, былы кіраўнік ведамства Ігар Карпенка ў снежні ўзначаліў Цэнтрвыбаркам, змяніўшы Лідзію Ярмошыну.
Sputnik
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў у чацвер новага міністра адукацыі – ім стаў старшыня Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Андрэй Іванец.
Назначаючы кіраўніка Мінадукацыі, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на яго ўзрост: новаму міністру – усяго 37 гадоў.

"Кажуць, малады. Я амаль у гэтым узросце прэзідэнтам стаў. Час зараз такі – спрасаваны, трэба бегаць", - сказаў прэзідэнт, звяртаючыся да Іванца, яго цытуе БелТА.

Біяграфія новага міністра

Андрэй Іванец нарадзіўся 17 верасня 1984 года ў Мінску. Скончыў хімфак БДУ ў 2006 годзе, пасля чаго працаваў у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 2016-га – намеснік дырэктара інстытута. Доктар хімічных навук, дацэнт, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі. З 2013 года Іванец займаў пасаду старшыні Савета маладых вучоных беларускай Акадэміі навук.
Вядома, што ён аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку адной манаграфіі і шасці патэнтаў. Лаўрэат прэзідэнцкай стыпендыі аспірантам і таленавітым маладым вучоным, стыпендыят Сусветнай федэрацыі вучоных.
Іванец таксама мае і спартыўныя дасягненні – ён чэмпіён Еўропы і рэкардсмен свету па паўэрліфтынгу.
Нагадаем, пасада міністра адукацыі Беларусі была вакантнай амаль два месяцы, былы кіраўнік ведамства Ігар Карпенка ў снежні 2021-га ўзначаліў Цэнтрвыбаркам, змяніўшы Лідзію Ярмошыну.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Новы кіраўнік прызначаны ў ЦВК Беларусі
Чытайце таксама:
Прэзідэнт падпісаў галоўны для адукацыі дакумент
Гомельскую вобласць узначаліў былы міністр сельскай гаспадаркі
Былы міністр юстыцыі пераходзіць на працу ў МЗС Беларусі
Прэзідэнт прызначыў новых памочнікаў па Мінскай і Гомельскай абласцях
Лукашэнка прызначыў новага міністра юстыцыі