Фота

Этна прачнулася: магутнае вывяржэнне вулкана знялі на фота

У ноч на 11 лютага пачалося вывяржэнне вулкана на Сіцыліі, глядзіце фота з месца падзеі.
Sputnik
Магутнае вывяржэнне Этны відавочцы знялі з Нікалазі, вогненныя выкіды лавы зафіксаваны на вышыні каля 600 метраў. Таксама былі зарэгістраваны падземныя штуршкі.
1 / 8

Вулкан выкінуў 10-кіламетровае воблака попелу.

2 / 8

З паўднёва-ўсходняга кратэра выходзяць тры патокі лавы, якія прасунуліся ўжо на сотню метраў.

3 / 8

Людзі назіраюць за вывяржэннем у паўднёва-ўсходняй частцы вулкана Этна з Нікалазі 10 лютага 2022 года.

4 / 8

Від з Нікалазі, Сіцылія, на вулкан, які прачнуўся.

5 / 8

Этна – самы высокі дзеючы вулкан у Еўропе.

6 / 8

Па розных дадзеных, у Этны маецца некалькі сотняў бакавых вулканічных кратараў, у сярэднім раз у тры месяцы з якога-небудзь кратэра вывяргаецца лава.

7 / 8

8 / 8

Па дадзеных італьянскага нацыянальнага інстытута геафізікі і вулканалогіі для насельніцтва актыўнасць вулкана небяспекі не ўяўляе. Аэрапорт у Катаніі працуе ў ранейшым рэжыме.

Папярэднія моцныя вывяржэнні Этны фіксаваліся з лютага 2021 года. Тады адбылося каля 50 вулканічных з’яў. Шматлікія эпізоды вывяржэнняў з паўднёва-ўсходняга кратэра паступова змянілі конус вулкана. Паводле апошніх здымкаў са спадарожнікаў, яго вышыня вырасла на 31 метр і зараз найвышэйшы пункт складае 3 357 метраў з хібнасцю тры метры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Глядзіце таксама:
Спаў паўстагоддзя і прачнуўся: вывяржэнне вулкана Кумбрэ-В'еха – відэа
Неверагодная Ісландыя і вывяржэнне Фаградальсф’ядля
Вулкан Фаградальсф’ядль не перастае вывяргаць патокі лавы – відэа
Малады і актыўны: вулкан Кілаўэа зноў вывяргаецца
Самы небяспечны вулкан: як Нірагонга разбурыў жыццё тысяч чалавек – відэа