Фота

Куды падзець лімоны: цудоўныя фігуры з цытрусавых выраслі ў Мянтоне

Чарада вясновых фестываляў пачынаецца ў Еўропе. Адным з першых здзівіў французскі Мянтон – тут стартуе Фестываль лімонаў.
Sputnik
Мянтон – самы заходні курорт Блакітнага берага, размешчаны паміж уладаннямі Манака і італьянскай Рыўерай. Гэта ціхі і маляўнічы прыморскі горад, які амфітэатрам спускаецца да мора і прасякнуты каларытам і традыцыямі двух самабытных еўрапейскіх культур – французскай элегантнасцю і італьянскай жыццярадаснасцю.
Фестываль лімонаў звычайна адзначаецца шырока і ярка. Лімонаў тут не шкадуюць, бо дзякуючы незвычайна мяккаму мікраклімату, гэта адзіны горад у Еўропе, дзе лімонныя дрэвы квітнеюць і плоданосяць круглы год.
У гэтым годзе тэмай фестывалю стала "Оперы і танцы". Сярод кампазіцый – героі оперы "Жаніцьба Фігаро" Моцарта, "Галантная Індыя" Жан-Філіпа Рамо, "Аіда" Джузэпе Вердзі, "Пекінская опера" і іншыя.
1 / 8

2 / 8

3 / 8

4 / 8

5 / 8

6 / 8

7 / 8

8 / 8

Ужо сёння стартуе яшчэ адзін французскі вясенні фестываль – Карнавал у Ніцы, а 12 лютага пачынаецца галоўны вулічны баль планеты – Венецыянскі карнавал.

Самае яркае свята вясны ў славян – Масленічны тыдзень – пачнецца зусім хутка, 28 лютага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Глядзіце таксама:
Дзе шукаць колер 2022: натхненне Праванса і свежыя ідэі
Самая ўражальная назіральная пляцоўка са шкла: пад нагамі Нью-Йорк - фота
Кароль вясновага саду цюльпан
Пурпурны колер далёкіх астравоў
Унікальныя лясы свету ў фотаздымках