Біятланіст Смольскі застаўся без медаля ў спрынце Алімпіяды

Па выніках спрынтарскай гонкі на Гульнях трое з чатырох беларусаў не трапілі нават у першую паўсотню спартсменаў.
Sputnik
МІНСК, 12 лют - Sputnik. Біятланіст Антон Смольскі, які прынёс раней "серабро" беларускай камандзе, не атрымае ўзнагароды ў спрынце.
Спрынтарская гонка ў мужчын прайшла ў суботу. У ёй удзельнічалі чатыры прадстаўнікі Беларусі: Антон Смольскі, Мікіта Лобастаў, Максім Варабей і Дзмітрый Лазоўскі.
Па выніках лепшым з каманды з адным промахам пры стральбе стоячы стаў Антон Смольскі, які заняў 10 месца з паказчыкамі 0-1 (1:12.5).
Мікіта Лобастаў з 2-2 (+2:46.6) заняў 57 радок, Максім Варабей 3-1 (+3:10.0) - 71, Дзмітрый Лазоўскі 0-3 (+3:22.5) стаў 78.
Усяго ў спрынце бралі ўдзел 94 біятланісты.
Пераможцам спрынту стаў нарвежац Ёханэс Бё, "серабро" ў француза Кентэна Фіёна Мае, "бронза" ў нарвежца Тарыя Бё (+38,9).
Смольскі прыме ўдзел у гонцы пераследу, якая пройдзе 13 лютага.
Нагадаем, што Смольскі заваяваў сярэбраную ўзнагароду ў індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе ў Пекіне - яна стала першай у кар'еры спартсмена і пакуль што адзінай у беларускай каманды, якая ўдзельнічае ў Зімовых алімпійскіх Гульнях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Дынара Алімбекава не трапіла на кветкавую цырымонію Алімпіяды
Стаў вядомы памер прэміяльных Смольскага за сярэбраны медаль Гульняў у Пекіне
Антон Смольскі заваяваў сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы