МІНСК, 13 лют - Sputnik. Беларуская біятланістка Ганна Сола стала чацвёртай у гонцы праследавання, якая прайшла на Алімпіядзе ў Пекіне ў нядзелю.
Сола стартавала 26-й і па ходзе гонкі здолела абысці шматлікіх канкурэнтак. Спартсменка паказала добрую хуткасць, але дапусціла тры промахі на агнявых рубяжах. Яе адставанне ад лідэра - 1:58.9.
Золата заваявала прадстаўніца Нарвегіі Мартэ Олсбю-Ройселан, паказаўшы час 34:46.9 і дапусціўшы толькі адзін промах. Серабро - у шведкі Эльвіры Оберг (+1:36.5, 3 промахі), бронза дасталася яшчэ адной нарвежцы Цірыль Экхаф (+1:48.7, 3 промахі).
Дзве іншыя прадстаўніцы Беларусі замкнулі топ-20: 19-е месца ў Дынары Алімбекавай (+3:26.8, 3 промахі), 20-е - у Ірыны Лешчанкі (+3:26.8, 2 промахі). Трэба адзначыць, што апошняя стартавала 60-й і адыграла сорак пазіцый.
У 13:45 па мінскім часе ў нядзелю стартуе мужчынская гонка праследвання. Беларусь будуць прадстаўляць Антон Смольскі і Мікіта Лобастаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Біятланіст Смольскі застаўся без медаля ў спрынце Алімпіяды
Дынара Алімбекава не трапіла на кветкавую цырымонію Алімпіяды
Антон Смольскі заваяваў сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы