Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

"Кропка" ў размове з ворагам: як выглядае падрыхтоўка ракетнага пуску – відэа

Самы поўдзень беларускага Палесся паслужыў у якасці палігона для тактычных ракетных комплексаў, якія для гэтага здзейснілі шматкіламетровы марш.
Sputnik
У Беларусі працягваюцца ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022". Сёння на ўчастку мясцовасці "Палескі" прайшлі пускі ракет тактычнымі ракетнымі комплексамі "Кропка".
Для таго каб здзейсніць баявыя пускі, ракетчыкі прарабілі доўгі шлях у прызначаны раён. Кожны пуск комплексу "Кропка" патрабуе сур'ёзнай падрыхтоўкі.
Гэты дывізіённы ракетны комплекс, прыняты на ўзбраенне яшчэ ў Савецкім Саюзе, і сёння пасля шэрагу мадэрнізацый з'яўляецца грознай зброяй. Дарэчы, яго ракета здольная дакладна ўразіць цэль, мішэнь або, у выпадку патрэбы - ворага, на адлегласці ў 120 кіламетраў.
Глядзіце на відэа, як вайскоўцы разгортваюць ракетныя дывізіёны, зараджаюць іх і рыхтуюць да залпу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Частка вучэнняў расійскай арміі завершыцца ў бліжэйшы час - Шайгу
Ваенныя трапілі ў засаду ў Гродзенскай вобласці і знішчылі "праціўніка" (відэа)
Дыверсанты і межы: што адпрацоўваюць на вучэннях "Саюзная рашучасць"