Беларусь і Латвія абмяркоўваюць пытанні кантролю над узбраеннямі

Бакі зацікаўлены ў выпрацоўцы дадатковых інструментаў для развіцця двухбаковых адносін у гэтай сферы і павышэння ўзаемнага даверу.
Sputnik
МІНСК, 16 лют – Sputnik. У Латвіі 15-17 лютага праходзіць рабочая сустрэча прадстаўнікоў беларускіх узброеных сіл з латвійскімі калегамі па пытаннях кантролю над узбраеннямі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства абароны Беларусі.
Раней стала вядома, што Латвія разам з Літвой і Эстоніяй звярнуліся з запытам да Польшчы, якая старшынствуе ў АБСЕ, наконт незвычайнай ваеннай актыўнасці на беларускай тэрыторыі.
У сваю чаргу беларускія дыпламаты растлумачылі, што вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022" праходзяць транспарэнтна, а колькасць салдат і ваеннай тэхнікі не абавязвае задзейнічаць Венскі дакумент ад 2011 года, а таксама інструменты кантролю, якія ўжылі балтыйскія рэспублікі.
"У рамках рабочай сустрэчы разглядаюцца пытанні выканання Дамоўленасці паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ад 5 сакавіка 2004 года", - удакладнілі ў беларускім абаронным ведамстве.
Беларусы разам са сваімі латвійскімі калегамі абмяркоўваюць прапановы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці дадатковых мер даверу.
У рамках двухбаковых сустрэч таксама плануецца ўзгадненне пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы кантролю над узбраеннямі.

Парушэнне дзяржмяжы

У пачатку лютага бягучага года беларускія пагранічнікі распаўсюдзілі паведамленне аб тым, што самалёт АН-2, які належыць арміі Латвіі, парушыў паветраную прастору Беларусі.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, латвійскі кукурузнік пераляцеў мяжу ў небе над пунктам пропуску Урбаны на беларуска-латвійскай мяжы.
У сваю чаргу ваенна-паветраныя сілы Латвіі адмаўлялі сам факт парушэння рэжыму дзяржаўнай мяжы, спасылаючыся на тое, што іх дадзеныя аб’ектыўнага кантролю сведчаць аб тым, што самалёт не заляцеў на беларускую тэрыторыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларускі ВПК пра ўплыў санкцый, вытворчасць зброі і турэцкія БПЛА
Украінскі ваенны аташэ наведаў вучэнні ў Беларусі
У Крамлі пракаменціравалі адвод войск з Беларусі
Беларусь плануе купіць у Расіі новую партыю комплексаў "Тор-М2"
Беларусы стварылі танны і шматмэтавы гранатамёт "Сапфір" – відэа