Фотафакт: Мікалай Лукашэнка прыехаў на вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022"

Малодшы сын беларускага прэзідэнта часта суправаджае бацьку ў паездках і нават на афіцыйных сустрэчах.
Sputnik
МІНСК, 17 лют - Sputnik. Мікалай Лукашэнка быў заўважаны на вайсковых вучэннях, якія праходзяць на палігоне "Асіповіцкі", паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Беларуска-расійскія манеўры "Саюзная рашучасць - 2022" у чацвер наведвае прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Ён паназіраў за ходам вучэнняў на палігоне "Асіповіцкі" і зрабіў шэраг заяў.
Так, беларускі лідэр паведаміў, што вярнуць беларускіх і расійскіх ваенных у месцы пастаяннай дыслакацыі можна за суткі, аднак яны прабудуць у рэспубліцы столькі, колькі трэба.
Ён удакладніў пры гэтым, што вяртанне вайскоўцаў УС Расіі, якія ўдзельнічаюць у вучэннях, ён абмяркуе з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным падчас чарговай сустрэчы, якая, паводле слоў Лукашэнкі, адбудзецца ўжо ў пятніцу.
Вучэнні праходзяць на пяці палігонах у Беларусі з 10 па 20 лютага. З расійскага боку ў іх удзельнічаюць войскі Усходняй ваеннай акругі Расіі.
Малодшы сын беларускага прэзідэнта Мікалай дастаткова часта суправаджае бацьку на мерапрыемствах, у прыватнасці, на сустрэчах з Уладзімірам Пуціным ці хакейных матчах.
Як расказаў сам беларускі лідэр расійскаму тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву, Мікалай, як і іншыя сыны Лукашэнкі - Віктар і Дзмітрый - не пойдзе па шляху прэзідэнта.
Ён таксама дадаў, што яго малодшы сын "даволі кемлівы і талковы хлопец" і катэгарычна не пойдзе ў палітыку. Прэзідэнт сказаў, што Мікалай мае незвычайныя здольнасці ў біялогіі і хіміі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка сёння наведвае вучэнні "Саюзная рашучасць"
Лукашэнка будзе вечным прэзідэнтам - калі Захад не перастане атакаваць