МІНСК, 17 лют – Sputnik. Аб’ём ВУП у студзені вырас у супастаўных цэнах на 2,7% да ўзроўню студзеня мінулага года, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Белстата.
Паводле інфармацыі профільнага ведамства, пакуль праведзена толькі папярэдняя першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за студзень бягучага года.
Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 14,9 мільярда рублёў ці 5,8 мільярда долараў па курсе Нацыянальнага банка на сённяшні дзень.
"Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені 2022 года ў адносінах да студзеня 2021 года склаў 116,9%", - дадалі ў Белстаце.
Раней стала вядома, што паводле вынікаў 2021 года беларускі ВУП вырас на 2,3%. Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 173,2 мільярда рублёў.
Пры гэтым у міністэрстве эканомікі ўказалі, што рост ВУП на 0,5% перавысіў паказчыкі, закладзеныя ў планах улад па развіццю краіны на мінулы год.
Раней Еўразійскі банк развіцця апублікаваў прагноз, згодна з якім беларускі ВУП пры базавым сцэнарыі развіцця ў бягучым годзе павялічыцца на 0,7%.
Пры гэтым у сярэднетэрміновай перспектыве беларуская эканоміка будзе расці на 1% у год.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія гатова дапамагчы Беларусі рэфінансаваць доўг
Расія пад забаронай: беларускія фермеры не могуць прадаць агародніну за мяжу
Беларусы сталі багацей – і вось наколькі
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў студзені зноў стала двухзначнай
Дастаць суседа: колькі страцяць Беларусь і Літва ў "калійнай вайне"