МІНСК, 20 лют – Sputnik. У адрас ЦВК і ўчастковых камісій працягваюць паступаць пагрозы ў адносінах да будучага рэферэндуму па Канстытуцыі, заявіў у эфіры "Беларусь 1" старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка.
Паводле яго слоў, пагрозы паступалі многім задзейнічаным у падрыхтоўцы рэферэндуму людзям, аднак яны не адмаўляліся ўдзельнічаць у далейшай рабоце.
"Такіх выпадкаў не было. Усе працуюць, адмоў не было, замен не было. Ёсць натуральныя працэсы – нехта захварэў, на гэты конт у нас ёсць пэўныя падыходы", - сказаў Карпенка.
"Тое, што ішлі пагрозы ў адрас участковай камісій – гэта факт. У ЦВК, скажу больш, прыходзілі пагрозы з некаторымі напамінамі", - адзначыў кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
Карпенка падкрэсліў, што ЦВК крытыкуюць, у прыватнасці, за тое, што не апублікаваны персанальныя дадзеныя членаў участковых камісій, як гэта было раней.
"Але наколькі неабходна гэтыя дадзеныя сёння выстаўляць, калі ў Беларусі ўступіў у сілу закон аб абароне персанальных дадзеных. У рамках работы над змяненнем выбарчага заканадаўства трэба будзе гэта ўлічваць", - дадаў кіраўнік ЦВК.
Галасаванне для "кавідных" хворых
Датэрміновае галасаванне на канстытуцыйным рэферэндуме будзе арганізавана з 22 па 26 лютага ўключна. Да галасавання падрыхтаваны 5 510 участкаў. У час галасавання ўлічаць усе каронавірусныя меры, адзначыў Карпенка.
"У асноўны дзень галасавання (калі чакаецца шмат людзей), мы вызначылі з Міністэрствам аховы здароўя, будуць абавязкова праводзіцца вільготныя ўборкі з дэзінфекцыяй, праветрыванне. Тыя, хто хварэе на "кавід" і лечыцца амбулаторна, могуць звярнуцца ў свае камісіі па месцы жыхарства і таксама прагаласаваць – дома", - адзначыў ён.
Таксама на ўчастках будзе зменшана колькасць назіральнікаў – не больш за пяць чалавек. Паводле інфармацыі Ігара Карпенкі, на дадзены момант на рэферэндум зарэгістраваліся 126 міжнародных назіральнікаў, каля 40 тысяч нацыянальных на ўсіх узроўнях камісій (тэрытарыяльныя, участковыя) і 7 чалавек – ад ЦВК.
Экзамен на права голасу
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама таксама адказаў на пытанне аб увядзенні ў будучым для беларускіх выбаршчыкаў кваліфікацыйнага экзамену на права галасаваць і ўдзельнічаць у жыцці краіны.
"Я ўсё ж такі прытрымліваюся прынцыпаў усеагульнага выбарчага права <…> Але нейкая доля ісціны ў гэтым пытанні ёсць. У першую чаргу нам трэба працаваць з падрастаючым пакаленнем і над прававой культурай у цэлым", - рэзюміраваў Карпенка.
Рэферэндум па Канстытуцыі
Рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю пройдзе 27 лютага.
У выніковым варыянце абноўленай Канстытуцыі прапануецца змяніць прэамбулу і 82 артыкулы, выключыць два артыкулы, дапоўніць тэкст адным раздзелам аб Усебеларускім народным сходзе і 11 новымі артыкуламі.
На рэферэндум выносіцца адзінае пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?". Усяго два варыянты адказу - "так" ці "не".
Надрукавана больш за сем мільёнаў бюлетэняў. На правядзенне рэферэндуму з бюджэту выдаткавана больш за 20 мільёнаў рублёў.
Змяненні ў Канстытуцыю набудуць моц праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання вынікаў рэферэндуму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Участкі для правядзення рэферэндуму абсталююць трывожнымі кнопкамі
Генпракурор Швед аб рэферэндуме: мы павінны абараніць наш суверэнітэт
Членам участковых камісій перад рэферэндумам паступаюць пагрозы – ЦВК
Два сайты закрылі за заклікі да зрыву рэферэндуму ў Беларусі
Заклікалі псаваць бюлетэні: СК узбудзіў шэраг крымінальных спраў