У Пекіне адбылася цырымонія закрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў. Як і адкрыццё, яна прайшла на Нацыянальным стадыёне Пекіна, які называюць "Птушынае гняздо". Аб’ект быў пабудаваны ў 2008 годзе спецыяльна да летняй Алімпіяды, якая таксама праходзіла ў Пекіне. У 2022 годзе на стадыёне спаборніцтвы не праходзілі, ён задзейнічаны толькі для цырымоній адкрыцця і закрыцця.
Раней у аргкамітэце Гульняў паведамлялі, што цырымонія будзе нядоўгай. Акрамя таго, там раскрылі асноўную тэму ўрачыстага перформанса.
"Асноўнай тэмай будуць спартсмены, таму што людзі шмат трэніраваліся, многа і напружана працавалі, каб дабіцца выніку. Яны будуць героямі цырымоніі закрыцця", - паведаміла прадстаўнік аргкамітэта Янь Цзяжун на прэс-канферэнцыі.
Таксама адзначалася, што Пекін стаў першым горадам, які прыняў і летнія, і зімовыя Гульні, і гэта таксама адлюстравана ў цырымоніі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Глядзіце таксама:
Цырымонія адкрыцця зімовай Алімпіяды - 2022 у фота
Пекін напярэдадні Алімпіяды-2022 на фатаграфіях Sputnik
На якіх аб'ектах пройдуць спаборніцтвы Алімпіяды ў Пекіне – фота