МІНСК, 21 лют – Sputnik. Існуе пагроза таго, што Украіна пачне адваёўваць Крым, бо Кіеў не прызнае яго ўваходжанне ў склад Расіі, заявіў у панядзелак на пазачарговым паседжанні Савета бяспекі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Паводле яго слоў, Кіеў не прызнае волевыяўлення крымчан і севастопальцаў і настойвае на тым, што гэта тэрыторыя Украіны.
"У нас узнікае рэальная пагроза, што яны пачнуць адваёўваць гэтую, як яны лічаць, сваю тэрыторыю ваенным спосабам. А яны гавораць пра гэта ў сваіх дакументах, пішуць, гэта відавочна, то тады ўвесь паўночнаатлантычны блок абавязаны будзе ўключыцца ў гэтыя падзеі", – адзначыў Пуцін.
Ён дадаў, што, згодна з пятым артыкулам дагавора аб стварэнні НАТА, прадпісваецца ваеннае выступленне ўсіх краін альянсу на баку аднаго з сваіх членаў у выпадку, "калі ён падвяргаецца нейкай агрэсіі".
Не жадаюць выконваць мінскія дамовы
У чацвер самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзясятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.
У ДНР і ЛНР аб'яўлена і ідзе эвакуацыя мірных грамадзян. Па дамоўленасці яны накіроўваюцца ў Растоўскую вобласць Расіі. Таксама ў рэспубліках праходзіць усеагульная мабілізацыя.
Расійскі лідэр падкрэсліў, што Украіна не хоча выконваць мінскія пагадненні, якія накіраваныя на мірны план урэгулявання канфлікту ў Данбасе.
"Але ўвесь ход наступных падзей паказвае, што сённяшнія кіеўскія ўлады не збіраюцца яго выконваць - больш за тое, яны публічна аб гэтым шматразова ўжо заявілі і на самым вышэйшым дзяржаўным узроўні, і на ўзроўні міністра замежных спраў", - дадаў ён.
Абвастрэнне сітуацыі ў Данбасе
У мінулы чацвер, 17 лютага, самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзясятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.
У ДНР і ЛНР аб'яўлена і ідзе эвакуацыя мірных грамадзян. Першы эвакуацыйны цягнік з Луганска выехаў у суботу, 19 лютага.
Таксама ў рэспубліках аб'яўлена ўсеагульная мабілізацыя.
У нядзелю ўкраінскія ўзброеныя фарміраванні пры падтрымцы артылерыі фарсіравалі раку Северскі Данец і распачалі спробу атакаваць пазіцыі Народнай міліцыі ў раёне населенага пункта Піянерскае. У выніку гэтай атакі загінулі два мірныя жыхары ЛНР.
У панядзелак, 20 лютага, Мінабароны РФ заявіла, што расійскія памежнікі і вайскоўцы прадухілілі парушэнне мяжы РФ групай дыверсантаў з тэрыторыі Украіны. У ведамстве ўдакладнілі, што падчас перастрэлкі на расійскую тэрыторыю зайшлі дзве баявыя машыны ВСУ, каб эвакуіраваць дыверсантаў. Абедзве баявыя машыны ўдалося падбіць. Пяцёра членаў дыверсійнай групы знішчаны, сярод вайскоўцаў РФ пацярпелых няма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Кіраўнікі ЛНР і ДНР папрасілі Пуціна прызнаць незалежнасць рэспублік
Ваенныя РФ знішчылі дзве ўкраінскія БМП
ФСБ РФ: памежны пункт на мяжы з Украінай разбураны снарадам, які ў яго патрапіў