Відэа

Зварот Пуціна да расіян - поўная версія

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў у панядзелак са зваротам да расіян. Глядзіце на відэа прамовы лідэра дзяржавы.
Sputnik
Прэзідэнт Расіі ў 21 лютага правёў пазачарговае пашыранае пасяджэнне Савета бяспекі, на якім разглядалася пытанне прызнання самаабвешчаных рэспублік Данбаса.
Пуцін звярнуў увагу, што кіеўскія ўлады не збіраюцца выконваць мінскія пагадненні па ўрэгуляванні на паўднёвым усходзе Украіны, яны публічна шматразова пра гэта заяўлялі.
У панядзелак кіраўнікі ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік папрасілі кіраўніка РФ прызнаць незалежнасць рэспублік.

Абвастрэнне сітуацыі ў Данбасе

У чацвер 17 лютага самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзясятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.
У ДНР і ЛНР аб'яўлена і ідзе эвакуацыя мірных грамадзян. Па дамоўленасці, яны накіроўваюцца ў Растоўскую вобласць Расіі. Таксама ў рэспубліках аб'яўлена ўсеагульная мабілізацыя.
У нядзелю 20 лютага ўкраінскія ўзброеныя фарміраванні пры падтрымцы артылерыі фарсіравалі раку Северскі Данец і распачалі спробу атакаваць пазіцыі Народнай міліцыі ў раёне населенага пункта Піянерскае. У выніку гэтай атакі загінулі два мірныя жыхары ЛНР.
У панядзелак 21 лютага стала вядома, што расійскія памежнікі і вайскоўцы прадухілілі парушэнне мяжы РФ групай дыверсантаў з тэрыторыі Украіны - былі знішчаныя дзве баявыя машыны ВСУ і пяцёра членаў дыверсійнай групы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін заявіў аб прызнанні ЛНР і ДНР
Пуцін: ёсць пагроза, што Кіеў захоча адваёўваць Крым
Кіраўнікі ЛНР і ДНР папрасілі Пуціна прызнаць незалежнасць рэспублік