Расійскі лідэр кожны год 23 лютага прыязджае ў Аляксандраўскі сад у Маскве, не парушыў ён традыцыю і на гэты раз.
Пуцін усклаў у сераду вянок да Магілы Невядомага Салдата ля Крамлёўскай сцяны, ушанаваўшы тым самым памяць загінулых вайскоўцаў.
У завяршэнне цырымоніі перад магілай маршам прайшла рота ганаровай варты разам з аркестрам.
Свята 23 лютага ўпершыню адзначалі ў 1922 годзе, тады гэта была гадавіна стварэння Чырвонай Арміі. Да 1993 года гэта свята звалася Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флота.
Магіла Невядомага Салдата была адчынена як мемарыял у 1977 годзе, ключавым элементам яе з'яўляецца вечны агонь. Ганаровая варта каля магілы, так званы "Пост нумар", была ўстаноўлена ў 1997 годзе. У 2009-м помніку прысвоілі статус агульнанацыянальнага мемарыяла вайсковай славы.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сімвал пераемнасці гераізму: Лукашэнка павіншаваў беларусаў з 23 лютага
Заакіянскія ігракі сеюць смерць і разруху - Лукашэнка
Уладзімір Пуцін наведаў магілу брата