Сімвал пераемнасці гераізму: Лукашэнка павіншаваў беларусаў з 23 лютага

Беларускі лідэр перакананы, што Узброеныя Сілы і ў далейшым застануцца надзейным гарантам міру, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 23 лют - Sputnik. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі.
У сваім звароце ён адзначыў, што гэта свята стала сімвалам пераемнасці гераізму і подзвігу воінаў многіх пакаленняў.
"У гэты дзень мы ўспамінаем і дзякуем афіцэрам і салдатам Вялікай Айчыннай вайны, якія са зброяй у руках абаранялі родную зямлю, аддаём даніну павагі ветэранам Узброеных Сіл і воінам-афганцам, якія з гонарам і годнасцю выканалі свой воінскі і інтэрнацыянальны абавязак", - гаворыцца ў віншаванні, размешчаным на сайце кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка дадаў, што ў цяперашні неспакойны час слаўныя ратныя традыцыі працягвае кожны, хто выбраў прафесію служыць Айчыне і хто гатовы стаць на абарону міру і незалежнасці Беларусі.
"Вы - прыклад сапраўднага патрыятызму, смеласці і доблесці", - адзначыў ён.
Прэзідэнт выказаў перакананне, што Узброеныя Сілы краіны і ў далейшым застануцца надзейным гарантам міру, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.
Лукашэнка таксама пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць краіны.
Нагадаем, што з лютага па канец мая ў Беларусь праходзіць прызыўная кампанія.
На тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве плануецца прызваць мужчын:
якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў,
якія не маюць права на адтэрміноўку,
якія страцілі права на адтэрміноўку.
Таксама ў рэзерв прызавуць студэнтаў-першакурснікаў ВНУ сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку, але пажадалі пайсці ў войска.
Пры гэтым адпраўка ў войскі прызыўнікоў пачнецца раней, чым летась. Гэта звязана з тым, што ў беларускай арміі змяніўся парадак навучання новага папаўнення. Робіцца гэта ўсё з адной мэтай - павысіць эфектыўнасць падрыхтоўкі навабранцаў.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Заакіянскія ігракі сеюць смерць і разруху - Лукашэнка
"Дубовасць у гэтай справе недапушчальная": якія ваенрукі патрэбны ў школах
Мінадукацыі расказала, у якіх школах Беларусі з'явяцца ваенрукі