МІНСК, 27 лют – Sputnik. Ва Украіне няма ніводнага беларускага салдата ці боепрыпасаў, заявіў у нядзелю прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Там няма ніводнага нашага салдата. Я ўчора сказаў пра гэта Макрону (прэзідэнту Францыі – Sputnik). Я яму сказаў, што ні тое што ніводнага салдата, ...там няма ніводнага патрона беларускага", – заявіў Лукашэнка.
Кіеў да гэтага часу ніхто не бамбіў, асабліва падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. З тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны ракеты не лятаюць – такой неабходнасці няма.
"У 05:15 пачаўся канфлікт. Няхай не хлусіць (прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі), ніхто Кіеў не бамбіў", - заявіў Лукашэнка.
З поўдня Беларусі ў пачатку канфлікту было два-тры ракетныя ўдары, паколькі Украіна разгарнула тры-чатыры ракетныя дывізіёны каля мяжы.
Дапамога параненым
Беларусь дапамагае параненым на ўкраінскай мяжы, паведаміў Аляксандр Лукашэнка.
"Ці дапамагаем мы расиянам? Вядома дапамагаем! Калі да нас звяртаюцца з цяжкімі раненнямі, мы іх лечым. І што ў гэтым дрэннага?" - заявіў ён журналістам пасля галасавання на рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі ў нядзелю.
Ён таксама заявіў, што зараз распаўсюджваюцца фейкі аб стратах ваенных РФ на Украіне.
Беларускі лідар таксама заявіў, што зараз распаўсюджваюцца фейкі аб стратах ваенных РФ на Украіне.
"Пакажыце, дзе гэтыя трупы? Гэта фейкі", - сказаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Зяленскі хоча перагавораў з Расіяй – але не ў Мінску
Мінабароны Беларусі абвергла адпраўку вайскоўцаў ва Украіну
Расійская дэлегацыя прыехала ў Беларусь на перагаворы з украінцамі - Пяскоў