МІНСК, 27 лют – Sputnik. Перагаворшчыкі з Расіі чакаюць адказу ўкраінскага боку аб перамовах, заявіў журналістам кіраўнік дэлегацыі РФ Уладзімір Мядзінскі.
Ён адзначыў, што ініцыятыва па перагаворах была выказана пазаўчора ўкраінскім бокам.
"Мы адразу ж пагадзіліся і прапанавалі месцам перагавораў Мінск, Украіна ўзяла працяглую паўзу і стала прапаноўваць іншыя гарады, у тым ліку Варшаву і гэтак далей. У рэшце рэшт мы знайшлі кампраміс па прапанове ўкраінскага боку мы вырашылі спыніцца на Гомелі", - сказаў Мядзінскі.
Паводле яго слоў, расійская перагаворная група чакае ўкраінскую дэлегацыю да 15:00.
"Цяпер 12:00. Чакаем тры гадзіны", - дадаў Мядзінскі.
У дэлегацыю расійскіх перагаворшчыкаў уваходзяць намеснік міністра абароны Расіі, МЗС, пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў і кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Леанід Слуцкі.
Кіраўнік дэлегацыі падкрэсліў, што як толькі будзе атрымана пацвярджэнне ад украінскага боку, прадстаўнікі РФ неадкладна накіруюцца ў Гомель сустракаць калег па перагаворах.
"Бакамі быў дэталёва прапрацаваны маршрут руху ўкраінскай дэлегацыі, ён быў узгоднены. Намі была забяспечана і гарантавана абсалютная бяспека ўкраінскай дэлегацыі", - запэўніў Уладзімір Мядзінскі.
Пуцін 24 лютага аб'явіў аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне ў адказ на зварот кіраўнікоў рэспублік Данбаса аб дапамозе. Ён падкрэсліў, што ў планы Масквы не ўваходзіць акупацыя ўкраінскіх тэрыторый, мэтай з'яўляецца дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя краіны. Як заявілі ў Мінабароны РФ, расійскія вайскоўцы не наносяць удары па гарадах, а выводзяць са строю толькі ваенную інфраструктуру, таму грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Зяленскі хоча перагавораў з Расіяй – але не ў Мінску
Расійская дэлегацыя прыехала ў Беларусь на перагаворы з украінцамі - Пяскоў
Лукашэнка: ва Украіне няма ніводнага беларускага салдата ці боепрыпасаў