Беларусь павялічыла план здабычы нафты ў 2022 годзе

Айчынныя нафтавікі плануюць у бягучым годзе пачаць новы этап у асваенні радовішча чорнага золата на Палессі.
Sputnik
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Нафтавая галіна Беларусі павялічыць аб'ёмы нафтаздабычы сёлета.
Як адзначылі ў прэс-службе "Беларуснафты", у 2021 годзе ў рэспубліцы была здабыта 140-мільённая тона чорнага золата з пачатку эксплуатацыі айчынных радовішчаў. Усяго за год нафтавікі змаглі атрымаць 1 мільён 737 тысяч тон нафты і 214 мільёнаў кубаметраў спадарожнага нафтавага газу.
"У 2022 годзе мы плануем здабыць 1 мільён 800 тысяч тон нафты. І калі ў папярэднія перыяды мы планамерна нарошчвалі аб’ёмы па 20 тысяч тон у год, то зараз павінна быць узята планка 70 тысяч тон да плана 2021 года", - распавёў начальнік НГЗУ "Рэчыцанафта" Сяргей Ласіца.
Пры гэтым у прэс-службе "Беларуснафты" лічаць, што рост здабычы чорнага золата адразу да 70 тысяч тон сыравіны за год стане зыходным пунктам для новага этапу здабычы ў рэгіёне.
Цяпер, адзначылі там, беларускія нафтавікі дзякуючы сучасным тэхналогіям навучыліся распрацоўваць радовішчы, якія лічыліся недаступнымі або нерэнтабельнымі.
Таксама "Беларуснафта" прадаўжае маштабныя работы па ацэнцы патэнцыялу і перспектыў асваення вуглевадародаў у пародах крышталічнага фундамента Прыпяцкага прагібу, адзначылі ў прэс-службе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка расказаў, колькі нафты трэба Беларусі для нябеднага жыцця
Стала вядома, колькі каштуе перавалка нафтапрадуктаў праз парты ў Расіі
Беларусь паставіла на ўкраінскі рынак 3,2 млн тон нафтапрадуктаў
Порт Пецярбурга можа стаць вядучым у перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў
Трансфармацыя сусветнага рынку: што будзе з цаной на нафту для Беларусі – відэа