Біятланістаў з Расіі і Беларусі адхілілі ад спаборніцтваў IBU

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) заклікаў не выкарыстоўваць сцягі і гімны Расіі і Беларусі на ўсіх турнірах, многія федэрацыі выканалі параду.
Sputnik
МІНСК, 2 сак - Sputnik. Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі біятлона (IBU) прыняў рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) і вырашыў забараніць любое прадстаўніцтва Расіі і Беларусі на сваіх турнірах, гаворыцца ў заяве федэрацыі.
Раней IBU паведаміў, што беларускія і расійскія біятланісты будуць выступаць на этапах Кубка свету і Кубка IBU як нейтральныя спартсмены без нацгерба ці флага.
Акрамя таго, біятланісты з Расіі і Беларусі не атрымаюць ачкі на этапах Кубка свету ў залік Кубка нацый, таму што будуць лічыцца нейтральнымі спартсменамі.
Міжнародная федэрацыя біятлону вырашыла наогул не дапускаць для ўдзелу расійскіх або беларускіх спартсменаў, або афіцыйных асоб у сваіх міжнародных мерапрыемствах да далейшага апавяшчэння, у тым ліку ў неспартыўных мерапрыемствах, якія арганізуюцца IBU для сваіх членаў.
"Выканкам дадаткова абмяркуе магчымае адхіленне двух нацыянальных федэрацый ад іх членства ў IBU, самае позняе на чарговым паседжанні выканкама 17 сакавіка", - гаворыцца ў паведамленні.

Адказ НАК

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі (НАК) раней заявіў, што не згодны з рашэннямі выканкама МАК і асуджае іх. Бо яны супярэчыць прынцыпам алімпізму і пазбаўляе атлетаў шанцу праявіць сябе, падтрымліваючы палітычныя рашэнні асобных краін.
Таксама ў НАК праінфармавалі, што беларускія спартсмены ўжо падвяргаюцца пагрозам і дыскрымінацыі. У тым ліку, і праз дзеянні МАК.
У НАК лічаць, што МАК уступае ў інфармвайну, замест таго, каб спрыяць міру, згодна з алімпійскімі ідэаламі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
НАК Беларусі: прынцып "спорт па-за палітыкай" прымяняецца вельмі выбарча
Каляндар спартыўных мерапрыемстваў працягвае развальвацца
Рыжскае "Дынама" больш не будзе гуляць у КХЛ