Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Выніковыя паказчыкі расійска-беларускага тавараабароту ў 2021 годзе

У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя на тэму: "Асноўныя паказчыкі тавараабароту Расіі і Беларусі ў 2021 годзе".
Sputnik
Палітычны і эканамічны ціск, які аказваецца калектыўным Захадам на Беларусь і Расію, зніжэнне спажывецкага попыту на сусветным рынку з-за пандэміі каронавіруснай інфекцыі могуць негатыўна паўплываць нават на самую магутную эканоміку.
Аднак, паводле ацэнкі экспертаў, самадастатковая сыравінная і энергетычная база Саюзнай дзяржавы, інтэграцыя ў сферы прамысловасці і ўзгодненая палітыка імпартазамяшчэння дазволілі эканоміцы дзвюх краін захаваць прагнозныя паказчыкі эканамічнага росту.
Якія вынікі тавараабароту Беларусі і Расіі ў 2021 годзе? Якія трэба зрабіць дадатковыя крокі, каб інвестыцыйны клімат у краінах стаў больш прывабным? Якія напрамкі ў гандлёва-эканамічнай сферы набудуць стратэгічны характар?
На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Удзельнікі:

гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Васільевіч ЗАЛАТАРОЎ;
кіраўнік АТ "Расійскі экспартны цэнтр" Віктар Віктаравіч ДАРАНКЕВІЧ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь