Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Сайты Sputnik па ўсім свеце падвяргаюцца DDoS-нападу

Напады адбываюцца на фоне аб'яўлення Anonymous кібервайны Расіі і санкцый Захаду ў сферы IT.
Sputnik
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Усе 30 сайтаў Sputnik па ўсім свеце падвяргаюцца DDoS-нападу, публікацыя матэрыялаў моцна абцяжарана.
"Сайты Sputnik па ўсім свеце зноў падвяргаюцца масіраванай кібератацы, гэтыя спробы не спыняюцца з суботы", – растлумачылі ў прэс-службе.
Абцяжарана публікацыя матэрыялаў практычна на ўсе сайты як у далёкім, так і блізкім замежжы. Самі сайты застаюцца ў доступе карыстальнікаў.
Пры гэтым чытачы могуць сачыць за навінамі ў Telegram-каналах моўных версіяў Sputnik.
Вось ужо некалькі дзён, як на сайты Sputnik па ўсім свеце праводзяцца DDoS-напады на фоне заяў Anonymous аб пачатку кібервайны з Расіяй, а таксама санкцый краін Захаду з-за правядзення расійскай аперацыі па дэмілітарызацыі Украіны.
Раней быў абмежаваны доступ да акаўнтаў Sputnik у шэрагу сацсетак, а відэахостынг YouTube, які належыць Google, заблакаваў канал "Sputnik на рускай".
Таксама DDOS-атакам падвяргаўся сайт агенцтва РІА Навіны, Раскосмасу, РЧ, RT.
На мінулым тыдні хакерская групоўка Anonymous узяла на сябе адказнасць за напад на сайт расійскага тэлеканала RT. У сваёй заяве ў Twitter яны напісалі, што "афіцыйна аб'яўляюць вайну Расіі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь