МІНСК, 5 сак - Sputnik. Больш за 1,2 мільёна чалавек пакінулі Украіну і накіраваліся ў суседнія краіны - у Польшчу, Малдову і Венгрыю, паведаміла ў пятніцу Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ).
Па стане на 4 сакавіка з дзяржавы з'ехалі 1,25 мільёна грамадзян: 672 тысячы адправіліся ў Польшчу, 194 тысячы - у Малдову, 133 тысячы - у Венгрыю, 90 тысяч - у Славакію.
Па дадзеных МАМ, з краіны эмігравалі каля 79 тысяч чалавек, якія не маюць украінскага грамадзянства.
У арганізацыі адзначаюць, што МАМ вядома аб праблеме дыскрымінацыі некаторых бежанцаў, якія едуць з Украіны.
"Грамадзяне трэціх краін паведамілі, што сутыкаліся з дыскрымінацыяй. Дзяржавам неабходна правесці расследаванне і прыняць неадкладныя меры, каб забяспечыць гуманнае абыходжанне з усімі, хто ратуецца ўцёкамі ад канфлікту", – гаворыцца ў заяве МАМ.
Спецаперацыя РФ
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні народных рэспублік Данбаса і падпісаў адпаведныя ўказы. 24 лютага ў адказ на просьбу кіраўнікоў ЛНР і ДНР аб дапамозе ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны расійскі лідэр аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе.
Аляксандр Лукашэнка і Мінабароны Беларусі раней неаднаразова абвяргалі інфармацыю аб удзеле беларускіх ваенных у спецаперацыі на Украіне. Аналагічную заяву зрабілі і ў беларускім ДПК аб тым, што беларускіх памежнікаў няма на тэрыторыі Украіны. Расійскі лідэр Уладзімір Пуцін не ставіў пытанне аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у спецаперацыі на Украіне, запэўніў Лукашэнка
>>> Больш актуальных і цікавых навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь