Мядзведзеў аб цэнах на газ у Еўропе: магу толькі павіншаваць "дальнабачных" калег

Цэны на газ у Еўропе працягваюць расці і біць рэкорды, у панядзелак кошт тысячы кубаметраў дасягнуў амаль 3 900 долараў.
Sputnik
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў на фоне росту цэн на газ у Еўропе павіншаваў еўрапейскіх калег з "дальнабачным" рашэннем прыпыніць увядзенне ў строй трубаправода "Паўночны паток 2".
Віцэ-канцлер і міністр эканомікі Германіі Роберт Хабек раней заявіў, што ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве запуск газаправода "Паўночны паток 2" немагчымы. Ён падкрэсліў, што пасля таго, як Расія пачала ваенную аперацыю на Украіне, Германія павінна набываць газ і вугаль у іншых дзяржаў.
На гэтым фоне кошт "блакітнага паліва" ў Еўропе вырас і дасягнуў рэкордных значэнняў. У панядзелак Мядзведзева папрасілі пракаменціраваць цэны на газ, калі вясной 2021-га тысяча кубоў у Еўропе каштавала 300 еўра, а сёння вырасла да 3500.
"Магу толькі павіншаваць дальнабачных еўрапейскіх калег, якія надзейна абараніліся ад каварных рускіх і праекта "Паўночны паток 2", - сказаў намеснік старшыні Савета бяспекі.
"Паўночны паток 2" – новы экспартны газаправод магутнасцю 55 мільярдаў кубаметраў за год з Расіі ў Еўрапейскі саюз. Трубаправод пачынаецца ў Ленінградскай вобласці і заканчваецца ў Германіі. Ён пралягае па дне Балтыйскага мора.
Будаўніцтва газаправода ішло тры гады і афіцыйна завяршылася ў верасні 2021-га. Абедзве веткі газаправода запоўнены тэхгазам і гатовы да эксплуатацыі, але Германія ў аўторак, 22 лютага, прыпыніла яго сертыфікацыю з-за "геапалітычнай сітуацыі і сітуацыі на рынку газу ў апошнія месяцы".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Газ у Еўропе стаў даражэй за 1 тысячу долараў
На фоне дэфіцыту ў Еўропе: "Газпром" запампоўвае газ у беларускія сховішчы
Малдова выплаціла "Газпрому" доўг за пастаўлены газ