МІНСК, 8 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх жанчын са святам 8 сакавіка, паведамляе прэс-служба лідара дзяржавы.
"Мы заўсёды сустракаем доўгачаканую вясну, захапляючыся душэўнай прыгажосцю, абаяннем і мудрасцю нашых мілых жанчын. Дзякуючы вашым чулым сэрцам і пяшчотнаму клопату з пакалення ў пакаленне захоўваюцца вера ў святасць мацярынства і крэпасць сямейнага ачага, які вамі ахоўваецца", - адзначаецца ў віншаванні.
Лукашэнка асабліва адзначыў, што "ва ўсе часы мір на роднай зямлі, нацыянальны дабрабыт і годнасць беларускага народа трымаліся на жаночым імкненні да стварэння", жанчыны натхняюць мужчын на гераічныя подзвігі і выхаванне дзяцей у павазе да Айчыны.
Беларускі прэзідэнт падзякаваў суайчынніцам за таленты і прафесійныя ўменні ў самых розных сферах грамадскай і дзяржаўнай дзейнасці.
"Вы застаецеся адданыя традыцыйным каштоўнасцям, сем’ям і галоўнаму прызначэнню - прадаўжаць жыццё на Зямлі і рабіць свет лепшым", - падкрэсліў ён.
Доўгія выхадныя – чатыры дні – завяршаюцца ў Беларусі святочным днём 8 Сакавіка. Праўда, панядзелак давядзецца адпрацаваць у наступную суботу 12 сакавіка.
Дзень жанчын у Беларусі – гэта Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка, які застаўся ў спадчыну ад Савецкага Саюза. Ён адзначаецца ва ўсіх краінах былога СССР, акрамя Латвіі, Літвы і Эстоніі. Першапачаткова свята з’явілася ў свеце як дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і эмансіпацыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь