МІНСК, 8 сак – Sputnik. Эстонскі інфармацыйны інтэрнэт-партал Sputnik Meedia аб’явіў аб спыненні працы.
Рэсурс працаваў як незалежны праект. Год таму яго стварылі былыя супрацоўнікі Sputnik Эстонія пасля таго, як былі вымушаны пакінуць рэдакцыю з-за пагрозы крымінальнага пераследу з боку эстонскіх улад.
"Па незалежных ад нас прычынах далей не ўяўляецца магчымым весці адміністрацыйна-гаспадарчую дзейнасць праекта", - паведаміла шэф-рэдактар праекта Алена Чэрышава.
"На працягу года банкі ў Эстоніі выступалі адзіным фронтам супраць нашай арганізацыі, закрываючы нам рахункі на падставе падазрэнняў у "адмыванні грошай, фінансаванні тэрарызму, нелегальнага продажу алкаголю, абароту наркотыкаў, прастытуцыі" і г.д. Праекту Sputnik Meedia не далі магчымасці мець рахунак на тэрыторыі Эстоніі. Таму мы былі вымушаны адкрыць яго ў Расіі. Але і гэта не дапамагло. Фінансавыя ўстановы не спыніліся і працягнулі паскуднічаць, замарожваючы зарплаты супрацоўнікам", - распавяла Чэрышава.
Яна дадала, што на адрас рэдакцыі сталі паступаць адкрытыя пагрозы.
Sputnik Meedia змог стаць папулярным рэсурсам у Эстоніі. Па дадзеных Alexa, ужо праз тры месяцы працы сайт увайшоў у пяцёрку самых папулярных рускамоўных інтэрнэт-СМІ Эстоніі. Па дадзеных Liveinternet, штомесяц рэсурс Sputnik Meedia наведвалі да 90 тысяч унікальных карыстальнікаў, з якіх 80% складалі жыхары Эстоніі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
YouTube заблакіраваў канал Sputnik на рускай ва Украіне
Сайты Sputnik Малдова запрацавалі па новых адрасах
YouTube абмежаваў паказ кантэнту канала RT ва Украіне
Справа Sputnik Эстонія вернецца ў суд
Былыя журналісты Sputnik Estonia стварылі ўласнае незалежнае СМІ