МІНСК, 12 сак - Sputnik. Беларуская чыгунка аднавіла магчымасць пакупкі і вяртання электронных праязных дакументаў у анлайн-рэжыме, паведамляецца на афіцыйным сайце БЧ.
"Цяпер купля і вяртанне электронных праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі і ненумараванымі месцамі даступны ў поўным аб'ёме", - сказана ў паведамленні на сайце.
Там удакладняецца, што набыццё электронных білетаў магчыма на афіцыйным сайце pass.rw.by і праз мабільны дадатак "БЧ. Мой поезд". У БЧ таксама прынеслі прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці.
Што адбылося?
Раней буйны збой парушыў работу сервісаў, іх аднаўленне заняло два тыдні. Пра "тэхнічныя праблемы" на БЧ сталі паведамляць яшчэ 27 лютага, а ў першыя дні сакавіка ўсе анлайн-сэрвісы па куплі білетаў "леглі" поўнасцю. Тады хакеры паведамілі, што зрабілі сеткавую атаку на інфраструктуру чыгункі.
Каля білетных кас збіраліся вялізныя чэргі: білеты запаўняліся ўручную, набыць іх можна было толькі ў фармаце "сёння на сёння", нельга было купіць або вярнуць электронныя білеты праз сайт. Цяпер работа сэрвісаў адноўлена ў поўным аб'ёме, гавораць у "беларускай чыгунцы".
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Рэйкавая вайна: СК распавёў аб ходзе расследавання справы аб тэрарызме
БЧ перавезла ў 2021 годзе на 25% кантэйнераў больш, чым у папярэднім