МІНСК, 13 сак - Sputnik. Уначы і раніцай 14 сакавіка ў панядзелак на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, паведамілі ў прэс-службе Белгідрамета.
Уначы па ўсёй тэрыторыі рэспублікі будзе назірацца пераменная воблачнасць і без ападкаў. Пры гэтым мінімальная тэмпература паветра прагназуецца ноччу ў наваколлях сталіцы -5...-7 градусаў па Цэльсіі.
У дзённы час у Беларусі таксама нас чакае пераменная воблачнасць і без ападкаў. Вецер будзе няўстойлівы 2-7 метраў за секунду і толькі ў Гомелі - паўночна-заходні 3-8 метраў за секунду.
Цяплей за ўсё будзе ў Брэсце і Гродне, дзе ў дзённы час паветра прагрэецца да 8-10 градусаў са знакам плюс па Цэльсіі. Прахаладней за ўсё будзе ў Віцебску, дзе тэмпература паветра паднімецца ўсяго да 6-8 градусаў цяпла.
Беларускія сіноптыкі папярэджваюць, што ўмовы надвор'я ў рэспубліцы будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, што трэба ўлічыць метэазалежным людзям. У аўторак і сераду тэмпература паветра ноччу -2...-7°С, днём +5...+12°С.
>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь