Лукашэнка прапанаваў Кітаю выбудаваць адносіны з улікам санкцый

Беларускія ўлады не настойваюць на тым, каб кітайскі бок нёс нейкія страты ў сувязі з абмежавальнымі мерамі, якія заходнія краіны ўвялі ў адносінах да рэспублікі.
Sputnik
МІНСК, 14 сак - Sputnik. Беларусі і Кітаю неабходна знайсці мадэль супрацоўніцтва, якая адпавядае інтарэсам дзвюх краін, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці ў час сустрэчы з паслом КНР Се Сяоюнам.
Паводле слоў беларускага лідара, падзеі, якія складваюцца ў рэгіёне, вымушаюць абмеркаваць з кітайскім бокам дадатковыя меры супрацоўніцтва.
"Пры гэтым я хачу падкрэсліць: я не настойваю на тым, каб у сувязі з тымі санкцыямі, якія ўведзены супраць Расіі і Беларусі, Кітай нёс нейкую адказнасць і нешта страчваў", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што "ў гэтай сітуацыі нам трэба выбудаваць і знайсці тую мадэль узаемаадносін і супрацоўніцтва, якая адпавядала б інтарэсам дзвюх краін. Гэта наша мэта, кіраўніцтва нашай краіны".
Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта, цяпер некаторыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая "маюць патрэбу ў канкрэтызацыі". Кіраўнік дзяржавы сказаў Сеа Сяоюну, што менавіта гэта і хацеў бы з ім абмеркаваць, а ў далейшым папрасіў перадаць змест сустрэчы кітайскаму кіраўніцтву і асабіста Сі Цзінпіну.
"Каб яны больш поўна былі інфармаваны аб нашай пазіцыі і нашых дзеяннях у гэты няпросты час у Цэнтральнаеўрапейскім рэгіёне", - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.
У завяршэнне ён дадаў, што ў двухбаковых адносінах "знешнеэканамічныя, знешнепалітычныя аспекты адыгрываюць важнейшую ролю".
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Стала вядома, куды на экспарт пойдзе драўніна з Беларусі пасля санкцый
Сі Цзіньпін заклікаў Макрона і Шольца падтрымліваць перагаворы РФ і Украіны
Заява Пуціна і Сі Цзіньпіна: не каляровым рэвалюцыям і пашырэнню НАТА