МІНСК, 14 сак - Sputnik. Колькасць інфіцыраваных COVID-19 за суткі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Беларусі на панядзелак, адчувальна знізілася ў рэспубліцы ў адносінах да статыстыкі папярэдняга дня.
Як праінфармавалі ў прэс-службе ведамства, з пачатку пандэміі ў краіне на каронавірус захварэлі 942 тыс. 334 чалавекі. Крок за апошнія 24 гадзіны склаў 1166 новых выпадкаў супраць 1654 суткамі раней.
З бальніц выпісаны 244 пацыенты, у нядзелю паведамлялася аб 1047-мі пакінуўшых стацыянары. Усяго за час пандэміі з хваробай зладзіліся 937 тыс. 45 пацыентаў.
Па дадзеных на 14 сакавіка, скарацілася і колькасць смяротных зыходаў - дзевяць смерцяў за суткі супраць 14-ці днём раней. У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што ўвесь перыяд пандэміі COVID-19 забраў жыцці 6670 чалавек.
Там таксама паведамілі, што за мінулыя стукі ў рэспубліцы было праведзена 9 тыс. 859 тэстаў на каронавірус, усяго іх выканалі 12 млн. 646 тыс. 405 разоў.
Вакцынацыя ад COVID-19
Па дадзеных беларускага Міністэрства аховы здароўя, першую дозу вакцыны ад каронавіруса ўжо атрымалі больш за 5 739 000 беларусаў, з іх больш за 5 173 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Таксама ў краіне працягваецца і вакцынацыя падлеткаў ад каронавіруса - першую прышчэпку зрабілі больш за 66,8 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 41,8 тыс. дзяцей прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Цяпер поўны курс вакцынацыі прайшлі 55,3% насельніцтва краіны, першую дозу прышчэпкі зрабілі 61,4% усіх беларусаў.
Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь