Ёсць пэўны прагрэс па шэрагу пазіцый, але не па ўсіх, зазначыў Мядзінскі. Пазіцыі ў бакоў вызначаны, яны дакладныя, "мы рухаемся павольна, выконваючы ўсе інтарэсы Расіі і яе грамадзян", дадаў ён.
Кіраўнік расійскай дэлегацыі не стаў пералічваць усе пункты, па якіх прадаўжаюцца перагаворы, многія з іх ужо агучаны, адзначыў ён.
"Гэта, у першую чаргу, нейтральны статус Украіны... Гэта захаванне і развіццё нейтральнага статусу Украіны, дэмілітарызацыя, адпаведна, абмяркоўваецца цэлы комплекс пытанняў, звязаных з памерам украінскай арміі", – распавёў Мядзінскі.
Паводле яго слоў, Украіна прапануе аўстрыйскі або шведскі варыянт нейтральнай дэмілітарызаванай дзяржавы, але пры гэтым мае ўласнае войска і ваенна-марскія сілы, гэтыя пытанні абмяркоўваюцца на ўзроўні кіраўніцтва Мінабароны Расіі і Украіны, дадаў ён.
Ключавым пытаннем для расійскага боку на перагаворах з'яўляецца статус Крыма і Данбаса, а таксама цэлы шэраг гуманітарных пытанняў, у тым ліку дэнацыфікацыі, правы рускамоўнага насельніцтва і становішча рускай мовы.
У перамовах заўсёды ёсць тэхнічная паўза на ноч, ноччу юрысты працуюць, перамовы ідуць не толькі на ўзроўні перагаворных груп, а таксама вялікага калектыву юрыстаў, экспертаў, міжнароднікаў, вайскоўцаў, якія, як правіла, познім вечарам і ноччу звяраюць пазіцыі і спрабуюць выйсці на якіясьці кампрамісы, паведаміў Мядзінскі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лаўроў ацаніў перспектывы перамоў паміж Расіяй і Украінай
Ваеннае становішча ва Украіне працягнута на 30 сутак
Кіеў спадзяецца на мірнае пагадненне з Масквой у бліжэйшы час