Абнародаваны новыя санкцыйныя спісы ЕС і Вялікабрытаніі, у тым ліку і накіраваныя супраць тых, хто адстойвае пазіцыю Расіі ў інфармацыйнай прасторы.
Персанальныя санкцыі, у прыватнасці, уведзены і супраць расійскіх журналістаў, якія на думку кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазэпа Барэля "граюць вядучую ролю ў дэзінфармацыі і прапагандзе". Пад нумарам 8 у новым санкцыйным спісе Еўрасаюза пазначаны і журналіст Sputnik Армэн Гаспаран.
Якія наступствы новых санкцый? Ці будуць яны ў бліжэйшы час адменены? Як эканамічная блакада Расіі і Беларусі ўдарыць па сусветнай эканоміцы? Якімі метадамі Захад вядзе інфармацыйную вайну? На гэтыя і іншыя пытанні адказваюць эксперты падчас відэамоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.
Удзельнікі:
- Віцэ-спікер Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Барыс Чарнышоў;
— палітолаг, журналіст Армэн ГАСПАРАН.
Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь