Захад імкнецца маргіналізаваць Расію, спыніць яе развіццё, аднак санкцыі Захаду супраць Расіі толькі ўмацоўваюць краіну, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
"Тое, што мы назіраем цяпер на Украіне, - гэта квінтэсенцыя заходняга стратэгічнага курсу, а менавіта, маргіналізаваць Расію, яе стрымаць, пакласці канец развіццю Расіі, а таксама звесці ролю Расіі да нуля ў сусветнай палітыцы, эканоміцы, спорце, мастацтве, гандлі, навуцы, адукацыі. І мы назіраем цяпер беспрэцэдэнтныя крокі, якія робяць нашы заходнія калегі", - сказаў міністр у інтэрв'ю RT.
"... зараз ілюзія таго, што мы можам разлічваць на заходніх партнёраў, разбурана. Цяпер мы можам разлічваць толькі на сябе і на тых саюзнікаў, якія застануцца з намі", - адзначыў Лаўроў.
Шэраг краін Захаду ўвёў новыя санкцыі супраць РФ з-за Украіны. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што палітыка стрымлівання і паслабленні Расіі – гэта доўгатэрміновая стратэгія Захаду, а санкцыі нанеслі сур'ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы.
Пад антырасейскія санкцыі патрапілі некалькі найбуйнейшых банкаў РФ, у тым ліку Ашчадбанк і ВТБ. Еўрасаюз, ЗША, Канада і шэраг іншых краін закрылі неба для расіейскіх самалётаў. Для шэрагу дзяржкампаній былі ўскладнены магчымасці прыцягнення замежнага капіталу. Уведзены санкцыі на пастаўкі ў Расію высокатэхналагічнай прадукцыі. Многія буйныя брэнды заявілі аб прыпыненні сваёй дзейнасці або сыходзе з Расіі.
Таксама на Sputnik:
Інтэрв'ю Лаўрова тэлеканалу RT
Лаўроў ацаніў перспектывы перамоў паміж Расіяй і Украінай
Пуцін пагадзіўся прыцягнуць добраахвотнікаў да спецаперацыі ва Украіне