Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Расія гатова пры форс-мажоры забяспечыць Беларусь прадуктамі

Галоўчанка і Мішусцін абмеркавалі харчовую бяспеку Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 19 сакавіка - Sputnik. Прэм'еры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін абмеркавалі харчовую бяспеку рэспублікі ва ўмовах заходніх санкцый, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.
Тэлефонная размова адбылася ў пятніцу 18 сакавіка ў развіццё дамоўленасцей, якія былі дасягнуты 14 сакавіка падчас візіту дэлегацыі Беларусі ў Маскву.
"Дасягнута дамоўленасць аб тым, што ў рамках узгодненых балансаў будзе пры неабходнасці забяспечана пастаўка ў Рэспубліку Беларусь усіх харчовых тавараў крытычнага імпарту, у тым ліку пшаніцы цвёрдых сартоў, грэчкі, алею, пад поўную патрэбнасць рынку", – гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама зазначаецца, што Мішусцін расказаў аб мерах, прынятых РФ, каб на Беларусь не распаўсюджваліся ўведзеныя ў Расіі абмежаванні ў рамках контрсанкцый.
Акрамя таго, прэм'еры пагаварылі і аб дамоўленасцях у рамках савета ЕЭК па мінімізацыі санкцыйных наступстваў.
"Кіраўнікі ўрадаў адзначылі, што бакі знаходзяцца ў завяршальнай стадыі перагавораў па пытанню цэнаўтварэння і разлікаў за энерганосьбіты на падставе раней узгодненых падыходаў на прынцыпах узаемнай падтрымкі", - сказалі ў Саўміне.
Галоўчанка і Мішусцін асабліва падкрэслілі, што цяпер важны скаардынаваныя крокі РФ і Беларусі па супрацьдзеянні санкцыям Захаду.
У ходзе перагавораў таксама была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка ўбачыў шанц узняць сельскую гаспадарку
Ажыятаж у крамах: МАРГ распавёў, ці хопіць беларусам ежы
Часовая забарона на вываз мукі і грэчкі ўводзіцца ў Беларусі