Кіраўнік МАРГ аб цэнах: нельга дапусціць спекуляцыі і дэфіцыту

На сайце ведамства з'явілася анлайн-акно, куды можна паведаміць пра завышаны кошт на тавар.
Sputnik
МІНСК, 21 сак - Sputnik. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў адной з асноўных задач ведамства ва ўмовах санкцыйнага ціску на краіну бачыць рэгуляванне коштаў.
"Выпрацаваны шэраг прапаноў, ідзе работа па ўдасканаленні нарматыўна-прававых актаў. Гэта дасць магчымасць больш аператыўна і дакладна забяспечыць баланс інтарэсаў паміж вытворцамі, гандлёвымі арганізацыямі і, самае галоўнае, спажыўцамі", - заявіў Багданаў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.
Паводле яго слоў, таксама стаіць задача забяспечыць спажыўцоў беларускімі або ўвезенымі ў нашу краіну прадуктамі харчавання па справядлівым кошце.
Асноўная задача - гэта захаваць прысутнасць тавару на паліцы і не дапусціць спекуляцыі на рынку, сказаў кіраўнік ведамства.
Багданаў таксама асабліва падкрэсліў, што міністэрства кантралюе работу па цэнаўтварэнні на сацыяльна значныя прадукты харчавання.
Акрамя таго, узмоцнены кантроль з боку МАРГ па нехарчовай групе тавараў.
"Мы зрабілі на сваім сайце анлайн-акно, у якім любы грамадзянін можа пакінуць заяўку і паведаміць аб завышэнні цаны на тавар", - распавёў міністр.
Паводле яго слоў, супрацоўнікі МАРГ гэтую інфармацыю збіраюць, акумулююць і аператыўна запытваюць дадзеныя ў прадстаўнікоў гандлёвых аб'ектаў або імпарцёраў, на якой падставе яны сфарміравалі цану.
"Наша асноўная задача - захаваць прысутнасць тавару на паліцы, але выключыць спекуляцыі на рынку", - падкрэсліў Багданаў.
Разам з тым ён сказаў, што цудоўна разумее: жорстка стрымліваць цэны нельга, гэта можа прывесці да таго, што імпарцёру стане не выгадна ўводзіць тавар у краіну.
Па словах Багданава, пошук балансу ўсіх удзельнікаў рынку - няпростая задача, якую ў Беларусі працягваюць выконваць.
"Ураду ўдаецца з гэтай функцыяй спраўляцца: прадукцыя як была ў шырокім асартыменце на паліцы, так і засталася. Мы ўсе ходзім па магазінах і бачым, што адбываецца: тавар быў, ёсць і будзе. Таму ніякіх спекуляцый у інфармацыйным полі быць не павінна. Сітуацыя абсалютна кантраляваная", - падкрэсліў міністр.
МАРГ працягне кантраляваць цэнаўтварэнне ў манапалістаў на беларускім рынку тавараў і паслуг.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка ўбачыў шанц узняць сельскую гаспадарку
Ажыятаж у крамах: МАРГ распавёў, ці хопіць беларусам ежы
Часовая забарона на вываз мукі і грэчкі ўводзіцца ў Беларусі