Хваля сышла: Мінздароўя агучыла свежую статыстыку па каронавірусе за суткі

У многіх краінах зараз адбываецца адмена кавідных абмежаванняў у сувязі са спадам захворвання, аднак расійскія медыкі зноў прагназуюць новую хвалю каронавіруса.
Sputnik
МІНСК, 22 сак - Sputnik. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны ўсяго 496 пацыентаў са станоўчым тэстам на каронавірус, паведамляе афіцыйны telegram-канал Міністэрства аховы здароўя краіны, таксама стала вядома, што за суткі выпісаны з бальніц 156 пацыентаў, якія перанеслі COVID-19.
Паводле даных беларускіх медыкаў, усяго за 2 з лішнім гады пандэміі ў Беларусі перахварэлі на кавід 952 тыс 254 чалавекі, агульная колькасць акрыялых за гэты перыяд склала 948 тыс 587 пацыентаў.
Міністэрства аховы здароўя апублікавала таксама агульную статыстыку смяротных зыходаў ад наступстваў каронавіруса ў краіне - за ўвесь час памерлі 6 тыс. 737 беларусаў з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй, за мінулыя суткі гэтая лічба вырасла на 10 смерцяў.
Таксама стала вядома і колькасць выкананых тэстаў на COVID - за мінулыя суткі медыкі правялі тэсціраванне 3 тыс. 014 чалавек, усяго за перыяд пандэміі ў Беларусі было выканана 12 млн. 740 тыс. 910 тэстаў.

Каронавірус адступае

Многія бальніцы Беларусі, раней перапрафіляваныя для аказання дапамогі пацыентам з каронавірусам, вяртаюцца да звычайнага рэжыму работы.
Выхад Беларусі з чарговай хвалі каронавіруса раней прагназаваў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. На яго думку, чацвёртая хваля, якая адзначылася захваральнасцю штаму "амікрон", стане апошняй у фармаце пандэміі. У далейшым вірус набудзе ўласцівасці сезоннага.
Па апошніх дадзеных, у Беларусі поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 5 173 000 чалавек - больш за 55% насельніцтва. Першую дозу прышчэпкі зрабілі 5739000 беларусаў (61,4% насельніцтва).
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Вакцынацыя дзяцей ад каронавіруса: што трэба ведаць бацькам
Новая расійская вакцына "Конвасэл" абараняе ад мутацый "амікрона"
У Расіі зарэгістраваная новая вакцына супраць COVID – "Конвасэл"