Улады Беларусі не дапусцяць пустых паліц у крамах - кіраўнік МАРГ

Цяпер, паводле слоў міністра, назіраецца палітыка лібералізацыі адносна паставак беларускіх прадуктаў, але ўрад не дасць вывезці "ўсё ў любую краіну свету"
Sputnik
МІНСК, 23 сак - Sputnik. Урад Беларусі не дапусціць пустых паліц у магазінах з-за вывазу тавараў у іншыя краіны, сказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў карэспандэнту Sputnik у кулуарах Беларускага тыдня прадпрымальніцтва.
Паводле яго слоў, асноўная задача рэгулятара - забяспечыць наяўнасць тавараў і харчовай, і нехарчовай групы ў гандлі, каб спажывец не заўважыў ніякіх змен.

Формула кошту тавару

"У пытанні фарміравання цаны нашы падыходы такія, што не трэба заганяць імпарцёраў або вытворцаў у стратную работу, нейкім рэгуляваннем, а сфарміраваць абгрунтаваную або кажучы іншымі справядлівую цану", – падкрэсліў Аляксей Багданаў.
Пры гэтым ён удакладніў, што калі вырас курс, то і цану трэба падняць роўна на столькі ж, а не закладваць у кошт тавару ўсе магчымыя рызыкі, якія толькі могуць быць, павялічваючы цану на 200 -300%.
"Гэтага мы не дапусцім", – папярэдзіў гульцоў на рынку міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
"Асноўная задача - забяспечыць на паліцы шырокі асартымент тавараў па абгрунтаванай цане, выключыўшы спекуляцыі і неабгрунтаваныя завышэнні цэн", - канстатаваў кіраўнік МАРГ.
Аляксей Багданаў распавёў, што сёння працуе формула, па якой рэгулююцца кошты ў крамах. Яна прадугледжана пастановай МАРГ нумар 79, пастановай урада нумар 51. Гэтыя дакументы рэгулююць максімальны ўзровень імпартнай і гандлёвай надбаўкі (ад 15 да 40% у залежнасці ад віду тавару).

Пастаўкі на рынак Расіі

На яго думку, сітуацыя, калі расійскі бок выдае ўсё больш дазволаў беларускім вытворцам пастаўляць прадукты харчавання на свой рынак, тлумачыцца жаданнем максімальна забяспечыць доступ да шырокага асартыменту тавараў сваім грамадзянам.
"Ва ўмовах абмежаванняў з боку заходніх краін палітыка лібералізацыі доступу тавараў з усіх краін свету яна рэальна праглядаецца. У тым ліку і адносна тавараў з Беларусі, якія раней у некаторых вытворцаў знаходзіліся пад абмежаваннямі. Многія сёння аператыўна здымаюцца, але гэтую працу міністэрства сельскай гаспадаркі вяло стала", - нагадаў кіраўнік МАРГ.
Аляксей Багданаў выказаў меркаванне, што ў бягучых умовах і кан'юнктуры, якая складваецца, вырашэнне падобных пытанняў па відавочных прычынах паскорылася.
"Урад кантралюе сітуацыю і не дасць вывезці ўсё ў любую краіну свету, у тым ліку ў Расійскую Федэрацыю. Мы сёння таксама ўводзім абмежаванні на экспарт і вываз прадукцыі. Там дзе трэба, мы падставім плячо і не дапусцім вывазу прадукцыі ў іншую краіну свету і агалення паліцы беларускай крамы", - запэўніў міністр.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Кіраўнік МАРГ аб цэнах: нельга дапусціць спекуляцыі і дэфіцыту
Лукашэнка ўбачыў шанц узняць сельскую гаспадарку
Ажыятаж у крамах: МАРГ распавёў, ці хопіць беларусам ежы