Зноў плато: Міністэрства аховы здароўя апублікавала сутачную статыстыку па СOVID

Многія краіны свету адмяняюць карjнавірусныя абмежаванні, хаця ў Еўропе ў апошнія тыдні фіксуецца рост заражэнняў.
Sputnik
МІНСК, 24 сак - Sputnik. За апошнія суткі ў Беларусі выяўлена 1699 хворых на каронавірус, такія дадзеныя прыводзіць прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
З пачатку пандэміі ў Беларусі было зарэгістравана 955600 выпадкаў COVID-19. За гэты час акрыялі 952346 пацыентаў (за мінулыя 24 гадзіны з бальніц выпісаны 476 чалавек).
Ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 6759 чалавек, у тым ліку за мінулыя суткі - 12.
Усяго ў рэспубліцы правялі больш за 12 775 372 ПЦР-тэстаў, за мінулы дзень - 17 191 даследаванняў.

Абмежаванні і рост паказчыкаў

У апошні час шэраг краін заяўляе аб зняцці каронавірусных абмежаванняў з-за падзення паказчыкаў смяротнасці і захваральнасці COVID-19.
Пры гэтым Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) паведамляе аб росце колькасці заражэнняў COVID-19 у Еўропе - вось ужо другі тыдзень запар. Так, з 14 па 20 сакавіка колькасць захварэлых у свеце павялічылася на 7%. Усяго за тыдзень па ўсім свеце было выяўлена больш за 12 млн выпадкаў захворвання на COVID-19.
Расійскія навукоўцы таксама мяркуюць, што казаць аб завяршэнні пандэміі каронавіруса пакуль рана, наадварот, у шматлікіх краінах, пачынаецца новая хваля.
Нагадаем, што з пачатку пандэміі ў свеце зафіксавана звыш 468 млн выпадкаў каронавіруса, памерла ад COVID-19 звыш шасці мільёнаў чалавек.
>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Казаць аб завяршэнні пандэміі COVID пакуль рана - Гінцбург
У Расіі зарэгістраваная новая вакцына супраць COVID – "Конвасэл"
Беларусам больш не патрэбны ПЦР для ўезду ў Расію