МІНСК, 25 сак - Sputnik. Лідэры "вялікай сямёркі" заклікалі Беларусь устрымацца ад выкарыстання сваіх узброеных сіл супраць Украіны, адпаведная сумесная заява была апублікавана на афіцыйным сайце ўрада Германіі.
Пасяджэнне G7 (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія) адбылося ў чацвер 24 сакавіка ў Бруселі ў штаб-кватэры НАТА і было прысвечана сітуацыі, якая складваецца ва Украіне, а таксама яе наступствам для сусветнай бяспекі і эканомікі.
"Мы таксама заклікаем беларускія ўлады пазбягаць далейшай эскалацыі і ўстрымацца ад прымянення сваіх узброеных сіл супраць Украіны", - гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, раней Мінабароны Беларусі неаднаразова абвяргала інфармацыю аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у расійскай спецаперацыі на Украіне. Аналагічныя заявы рабіў і прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка. Па ягоных словах, расійскі лідэр не ставіў пытанне аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у аперацыі.
Спецаперацыя Расіі
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага аб'явіў аб прызнанні незалежнасці народных рэспублік Данбаса, а праз трое сутак адрэагаваў на просьбу кіраўнікоў ДНР і ЛНР аб дапамозе ў супрацьстаянні агрэсіі з боку ўзброеных сіл Украіны. Расія пачала спецыяльную ваенную аперацыю, мэтай якой Пуцін назваў "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю" Украіны. Па дадзеных Мінабароны Расіі, яны наносяць удары толькі па ваенных аб'ектах і інфраструктуры ВСУ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расія зацікаўлена ў вырашэнні гуманітарных праблем Украіны - Лаўроў
Расійскія вайскоўцы праводзяць размініраванне ў Херсонскай вобласці - відэа
Крэмль: Масква хацела б больш змястоўных перамоў з Кіевам