Фота

Прыадкрыем заслону: якой будзе вясновая прэм'ера "Спячай прыгажуні" (фота)

Пятую пастаноўку знакамітага балета Пятра Ільіча Чайкоўскага на беларускай сцэне ўпершыню пакажуць 26 і 27 сакавіка, гэта будзе своеасаблівы падарунак гледачам да Дня тэатра.
Sputnik
Генеральны прагон балета ў пастаноўцы народнага артыста СССР і Беларусі, харэографа Валянціна Елізар'ева адбыўся напярэдадні на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.
"Гэтая пастаноўка будзе па-сапраўднаму прыгожай і вытанчанай. І вядома, іншай, усё ж такі за гэтыя гады і я змяніўся. Спадзяюся, гледачы ўбачаць погляд харэографа XXI стагоддзя", - расказаў Валянцін Елізар'еў.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь, якой будзе абноўленая "Спячая прыгажуня".
1 / 22
2 / 22
3 / 22
4 / 22
5 / 22
6 / 22
7 / 22
8 / 22
9 / 22
10 / 22
11 / 22
12 / 22
13 / 22
14 / 22
15 / 22
16 / 22
17 / 22
18 / 22
19 / 22
20 / 22
21 / 22
22 / 22
У галоўнай партыі ў ролі Прынца артыст Марынінскага балета з Санкт-Пецярбурга Вячаслаў Гнедчык. Таксама на мінскай сцэне - артысты балета Алег Яромкін, Эван Капітэн, Аляксандр Місіюк і вядучыя балерыны Вялікага тэатра Беларусі Ірына Яромкіна і Людміла Хітрова.
У жаночых вядучых партыях прынцэсы Аўроры, феі Сірэні і феі Карабос вядомыя беларускія балерыны Марына Вежнавец, Вераніка Аўчыннікава, Таццяна Уласень.
Мастак-пастаноўшчык новага спектакля - Вячаслаў Акунёў. Народны мастак Расіі працаваў і над дзвюма папярэднімі пастаноўкамі ў Вялікім. На гэты раз сцэнаграфія і касцюмы адсылаюць нас да двух выдатных і такіх розных напрамкаў эпох: з аднаго боку, раскошнага барока, з другога - строгага класіцызму.