Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусь хоча праводзіць з Расіяй сумесныя спартыўныя спаборніцтвы

Сумеснае пасяджэнне калегій Мінспорту Беларусі і Расіі прайшло ў суботу ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.
Sputnik
МІНСК, 26 сак - Sputnik. Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук заявіў, што наша рэспубліка і Расія павінны арганізаваць сумесныя спаборніцтвы.
Міністр адзначыў, што ў бліжэйшы час неабходна правесці работу з расійскімі калегамі па процідзеянні санкцыям МАК, якія надуманы.
Кавальчук лічыць, што ўводзячы санкцыі супраць спартсменаў, Захад такім чынам прыбірае канкурэнтаў. Ён звярнуў увагу на вынікі мінулай Алімпіяды, дзе "нашы зборныя выступілі вельмі годна".
Кіраўнік беларускага спартыўнага ведамства спадзяецца, што МАК хопіць разважлівасці адмяніць санкцыі, але Беларусь і РФ сядзець і чакаць не будуць.
"Мы павінны арганізаваць сумесныя спаборніцтвы. Гэта сітуацыя дала беларускаму і расійскаму спорту цудоўную магчымасць яшчэ больш зблізіцца. Нам трэба вывесці гэту работу на яшчэ больш высокі ўзровень, абмеркаваць стратэгію ўзаемадзеяння, каб спартсмены не пацярпелі і былі канкурэнтаздольныя на сусветнай арэне пасля вяртання", - цытуе Кавальчука БелТА.
У сваю чаргу кіраўнік Мінспорту РФ Алег Матыцын зазначыў, што сусветны спорт немагчыма развіваць без Беларусі і Расіі.
Паводле яго слоў, нашы краіны самадастатковыя з выбудаванымі сістэмамі спорту, таму стратэгія аб'яднання толькі дапаможа. Да таго ж дарожныя карты ўзаемадзеяння практычна падрыхтаваны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Прыбарзелі і прыбурэлі і спартсмены, і трэнеры - Лукашэнка
Блякла выглядалі: Лукашэнка падвёў вынікі выступлення беларусаў на Алімпіядзе
Чакалі не тыя вынікі: Домрачава ацаніла выступленне беларусаў на Гульнях