МІНСК, 26 сак - Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ генерал-маёр Ігар Канашэнкаў заявіў, што расійскія вайскоўцы не выклікаюць у ваенкаматы мужчын, якія знаходзяцца ў запасе, тэлефонныя званкі на гэты конт - правакацыя ўкраінскіх спецслужбаў.
Канашэнкаў падкрэсліў, што ўсе фальшывыя званкі паступаюць з тэрыторыі Украіны і абсалютна не адпавядаюць рэчаіснасці.
"Афіцыйна заяўляем: ніякіх выклікаў грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, у ваенныя камісарыяты міністэрства абароны РФ не праводзіць і не плануе", – сказаў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны.
Званкі ў Беларусі
Раней такія правакацыі былі зафіксаваны ў Беларусі, Мінабароны рэспублікі дало абвяржэнне. У прыватнасці, маці беларускіх салдат, якія праходзяць зараз тэрміновую службу, паступалі тэлефонныя званкі ад невядомых. Жанчын дэзінфармавалі аб тым, што іх сыны ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях ва Украіне, дзе іх нібыта ўзялі ў палон ці забілі.
У Мінабароны падкрэслівалі, што беларускія вайскоўцы не ўдзельнічаюць у спецаперацыі ва Украіне, а беларускія маці ў любы момант могуць звязаць са сваімі сынамі, якія праходзяць тэрміновую службу ці наведаць частку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расія зацікаўлена ў вырашэнні гуманітарных праблем Украіны - Лаўроў
Расійскія вайскоўцы праводзяць размініраванне ў Херсонскай вобласці - відэа
Крэмль: Масква хацела б больш змястоўных перамоў з Кіевам