Новае нафтавае радовішча адкрылі ў Беларусі

У апошнія гады асаблівую ўвагу беларускія нафтаразведчыкі праяўляюць да паўднёвых рэгіёнаў.
Sputnik
МІНСК, 27 сак - Sputnik. Новы залеж нафты адкрылі на поўдні Гомельскай вобласці, паведаміла ў суботу прэс-служба ўрада Беларусі.
У найбліжэйшы час спецыялісты ацэняць запасы і прыбытак ад новага радовішча.
"Свідравіну заклалі нашы геолагі. Бурыць - Светлагорскае ўпраўленне свідравых работ. Добры пачатковы дэбет па нафце ў адкрытым ствале міжсолевых адкладаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Раней у прэс-службе кампаніі "Беларуснафта" расказвалі, што маштабныя палявыя даследаванні ахапілі ўвесь Прыпяцкі прагін, а айчынныя геолагі толькі за апошнія тры гады павялічылі колькасць сейсмаразведачных работ у фармаце 3D.
Цяпер беларускія спецыялісты асаблівыя надзеі звязваюць з тэрыторыяй Хойніцкага, Ельскага, Брагінскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага і Лельчыцкага раёнаў.
Беларускія геолагі яшчэ да 80-х гадоў мінулага стагоддзя прасвідравалі там больш за 150 свідравін глыбінёй да 5 кіламетраў. Тады яны прадэманстравалі вялікі патэнцыял здабычы нафты. Маштабныя работы прыйшлося згарнуць з-за катастрофы на ЧАЭС.

Пошукі нафты працягваюцца

Цяпер "Беларуснафта" вядзе здабычу нафты на 61 радовішчы ў краіне. З пачатку распрацоўкі, гэта значыць за апошнія 55 гадоў, здабыта больш за 138 мільёнаў тон нафты, прасвідравана 7 мільёнаў метраў парод.
Як расказвалі ў "Беларуснафце", за апошнія пяць гадоў у Прыпяцкім рэгіёне адкрыта восем новых радовішчаў нафты. Пяць з іх - за за тры гады.
У 2021 годзе было адкрыта тры новыя радовішчы – Гур'янаўскае, Нова-Даманаўскае і Усходне-Ізбыньскае.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь