МІНСК, 29 сак - Sputnik. Памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, які ўзначальвае расійскую дэлегацыю на перагаворах Расіі і Украіны ў Стамбуле, назваў абавязковую ўмову для сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін.
Выступаючы перад прэсай па выніках перамоў Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што яны прайшлі канструктыўна, расійскі бок атрымаў шэраг прапаноў ад украінскай, аб гэтых прапановах даложаць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, пасля чаго расійскі бок дасць на іх адказ. Таксама па выніках перамоваў расійскі бок анансаваў скарачэнне баявых дзеянняў на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках.
Што да магчымай сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін, якую актыўна абмяркоўваюць на фоне расійскай ваеннай спецаперацыі, Уладзімір Мядзінскі сказаў наступнае:
"Мы пасля сённяшняй змястоўнай размовы ўзгаднілі і прапануем рашэнне, па якім сустрэча кіраўнікоў дзяржаў магчыма адначасова з парафіраваннем (мірнага – Sputnik) дагавора міністрамі замежных спраў. Тым больш што ў момант гэтага парафіравання і разгляду дэталей дагавора магчыма абмеркаванне розных палітычных нюансаў і дэталей. Такім чынам пры ўмове хуткай працы па дамове і знаходжанню патрабаванага кампрамісу магчымасць заключыць мір стане значна бліжэй".
Скарачэнне баявых дзеянняў
Намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін заявіў, што ваеннае ведамства вырашыла кардынальна скараціць баявыя дзеянні кіеўскім і чарнігаўскім напрамках.
Ён адзначыў, што рашэнне аб кардынальным скарачэнні баявых дзеянняў звязана з павышэннем узаемнага даверу.
"З улікам абмеркаваных сёння прынцыпаў Мінабароны Расіі ў мэтах павышэння ўзаемнага даверу і стварэння неабходных умоў для далейшага вядзення перагавораў і дасягнення канчатковай мэты - узгаднення і падпісання вышэйуказанага дагавора - прынята рашэнне кардынальна, у разы скараціць ваенную актыўнасць на кіеўскім і чарнігаўскім напрамку", - сказаў ён.
Па словах намесніка кіраўніка Мінабароны, у Кіеве павінны быць створаны ўмовы для далейшай працы, так як там прымуць асноўныя рашэнні. Больш падрабязная інфармацыя з'явіцца пасля таго, як расійская дэлегацыя вернецца ў Маскву.
Галоўныя задачы выкананы
Кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу раней у аўторак паведаміў, што галоўныя задачы першага этапу аперацыі выкананы - украінскім вайскоўцам нанеслі істотны ўрон. Гэта дазваляе засяродзіцца на галоўнай мэце – вызваленні Данбаса.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Вынікі перамоваў Расіі і Украіны ў Турцыі - Мядзінскі
Першы этап спецаперацыі на Украіне завершаны - Шайгу
Пуцін адрэагаваў на спробы заходніх краін "адмяніць Расію"