МІНСК, 29 сак - Sputnik. Кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу распавёў, колькі будзе доўжыцца спецыяльная ваенная аперацыя Расіі на Украіне.
Міністр звярнуў увагу на тое, што галоўныя задачы першага этапу аперацыі выкананы - украінскім ваенным нанеслі істотны ўрон. Гэта дазваляе засяродзіцца на галоўнай мэце – вызваленні Данбаса.
"Расійскія Узброеныя сілы прадоўжаць спецыяльную ваенную аперацыю да дасягнення пастаўленых мэт", - сказаў Шайгу.
Паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы дапамагаюць наладжваць мірнае жыццё ДНР і ЛНР.
"Ужо праведзены 684 гуманітарныя акцыі. У 210 населеных пунктаў дастаўлена 6079 тон грузаў", - дадаў міністр.
Кіраўнік ваеннага ведамства звярнуў увагу, што Узброеныя сілы РФ працягваюць мэтанакіраваныя дзеянні па адсочванні і знішчэнні замежных наймітаў. Па ягоных дадзеных, за апошнія два тыдні было знішчана 600 замежных наймітаў, а яшчэ 500 пакінулі Украіну.
Вясновы прызыў
Міністр таксама запатрабаваў ад камандзіраў забяспечыць выкананне ўсіх планаў паўсядзённага баявога навучання ва Узброеных сілах.
Таксама ён праінфармаваў, што вясной на "тэрміноўку" прызавуць 134,5 тысячы расійскіх хлопцаў - гэта менш, чым год таму.
Шайгу даручыў адправіць прызыўнікоў у войскі ў трэцяй дэкадзе мая. Пачнецца кампанія па прызыве 1 красавіка. Ён удакладніў, што прызыўнікоў у гарачыя кропкі накіроўваць не будуць.
Кіраўнік Мінабароны таксама даручыў прадоўжыць усе супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па каронавірусе для "тэрміноўнікаў".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Цяпер вочна: новы раўнд перамоў Расіі і Украіны праходзіць у Турцыі
Новы раўнд перамоў з Украінай пройдзе вочна 29-30 сакавіка - Мядзінскі
Пуцін адрэагаваў на спробы заходніх краін "адмяніць Расію"