Чацвёрты па ліку вочны раўнд перагавораў расійскай і ўкраінскай дэлегацый прайшоў сёння ў Стамбуле ў палацы Далмабахчы, які размешчаны на беразе Басфора, тры папярэднія сустрэчы адбыліся ў Беларусі.
Да пачатку гутаркі з перагаворшчыкамі сустрэўся прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган, ён выказаў надзею, што сённяшняя сустрэча пойдзе на карысць перагаворнаму працэсу. Звяртаючыся да дэлегацый, Эрдаган папрасіў іх дамовіцца аб рэжыме спынення агню і заявіў, што Турцыя гатова аказаць неабходную падтрымку перагаворнаму працэсу.
Перамовы пачаліся з гутаркі сам-насам Уладзіміра Мядзінскага і прадстаўніка ўкраінскай дэлегацыі Давіда Арахаміі.
Перагаворны працэс
Першыя тры раўнды перамоў дзвюх краін прайшлі ў вочным фармаце на тэрыторыі Беларусі - 28 лютага, 3 і 7 сакавіка. Першая сустрэча адбылася ў Гомельскай вобласці, дзве наступныя ў Белавежскай пушчы.
Пасля трох вочных сустрэч, перагаворшчыкі перайшлі на анлайн-фармат зносін, які, па словах Мядзінскага, істотна эканоміць час і сілы. Адбыўся цэлы шэраг такіх відэаканферэнцый, аднак па словах расійскага боку, істотнага прагрэсу па ключавых пытаннях перамоў дасягнуць так і не ўдалося.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Цяпер вочна: новы раўнд перамоў Расіі і Украіны праходзіць у Турцыі
Новы раўнд перамоў з Украінай пройдзе вочна 29-30 сакавіка - Мядзінскі
Пуцін адрэагаваў на спробы заходніх краін "адмяніць Расію"