МІНСК, 31 сак - Sputnik. Няўстойлівае надвор'е з ападкамі і начнымі замаразкамі чакаецца ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, на чацвер 31 сакавіка аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі - з-за магчымай галалёдзіцы і наліпання мокрага снегу.
Умовы надвор'я 31 сакавіка ў краіне будуць фарміраваць атмасферныя франты, якія ідуць з паўднёва-заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і снегу. Уначы тэмпература паветра складзе ад -8°С (на поўначы) да +2°С (на поўдні), днём - ад +1 да +7°С.
Пачатак красавіка
1 красавіка ў рэспубліку з поўначы Украіны прыйдуць атмасферныя франты: яны зноў прынясуць мокры снег і дождж. Сіноптыкі прагназуюць, што на дарогах можа ўтварыцца галалёдзіца. Уначы тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад -5 да +2°С, днём - ад -1 да +6°С.
У пятніцу 2 красавіка, Беларусь будзе знаходзіцца ў халоднай няўстойлівай паветранай масе: ападкі - снег - чакаюцца месцамі на паўднёвым усходзе краіны. Уначы тэрмометры пакажуць ад -6 да +1°С, днём - ад +1 да +7°С.
Згодна з доўгатэрміновым прагнозам Белгідрамета, такое надвор'е пратрымаецца ў Беларусі як мінімум да сярэдзіны наступнага тыдня.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Штыль: астрафізікі далі прагноз на красавік 2022 года па магнітных бурах
Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па тэмпах пацяплення клімату
Рэдкія арланы-белахвосты патрапілі на відэа ў Белавежскай пушчы