Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

"Адзіная Расія" і "Белая Русь" падпісалі дакумент аб узаемадзеянні - відэа

Найбуйныя палітычныя арганізацыі дзвюх краін пашыраюць супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі рашэнняў па далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Sputnik
Сёння ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення паміж "Адзінай Расіяй" і "Белай Руссю".
Палітычная акцыя мела асаблівы сімвалізм, бо подпісы пад дакументам старшыня РГА "Белая Русь" Генадзь Давыдзька і сакратар генсавета партыі "Адзіная Расія" Андрэй Турчак паставілі ў Зале Перамогі.
Падпісанне пагаднення адбылося па ініцыятыве кіруючай у РФ партыі напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Палітыкі абмяняліся сімваламі сваіх арганізацый у выглядзе зубра і мядзведзя.
Раней 24 чэрвеня 2019 года "Адзіная Расія" і "Белая Русь" падпісалі пратакол аб кансультацыях. Цяпер супрацоўніцтва двух палітычных аб'яднанняў выйшла на новы якасна высокі ўзровень.
Супрацоўніцтва працягнецца і па лініі маладзёжных структур. 2 красавіка ў Брэсцкай крэпасці адбудзецца падпісанне пагадненняў паміж Цэнтральным камітэтам грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і ўсерасійскай грамадскай арганізацыяй "Маладая гвардыя Адзінай Расіі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь