МІНСК, 1 кра – Sputnik. Беларусь цяпер поўнасцю забяспечана асноўнымі відамі харчавання, заявіў кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
Паводле яго слоў, Беларусь вырабляе вялікі асартымент тавараў, прычым вырабляе іх сама, не закупляючы за мяжой.
"Забяспечвае поўнасцю патрэбнасць унутранага рынку і нават з'яўляецца адным з самых буйных на постсавецкай прасторы экспарцёраў харчовых тавараў", - сказаў Багданаў.
Ён таксама прывёў прыклады: у краіне, арыенціровачна, у год вырабляецца 7,8 мільёны тон малака, з іх толькі 3 мільёны спажываецца ў рэспубліцы, а больш як 60 працэнтаў экспартуем на знешнія рынкі.
Такая ж сітуацыя і з мясам: вытворчасць - 1,3 мільёны тон, з іх амаль 500 тысяч кілаграмаў - экспарт.
"У любы момант можна спыніць экспартныя пастаўкі і ўсё перанакіраваць на ўнутраны рынак, гэта значыць мы жалезабетонна забяспечаны асноўнымі відамі тавараў", - удакладніў кіраўнік МАРГ.
Багданаў таксама зазначыў, што сітуацыя нават з імпартнымі таварамі, якія, магчыма, траплялі пад нестабільныя пастаўкі, урэгулявана.
"Справа ў тым, што МАРГ пастаянна працуе як з вытворцамі, гандлёвымі арганізацыямі, так і з імпарцёрамі харчовай і нехарчовай груп тавараў", - сказаў на заканчэнне міністр.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мяса, гародніна, дзіцячае харчаванне: МАРГ фіксуе завышаныя цэны на шэраг тавараў
Кіраўнік МАРГ аб цэнах: нельга дапусціць спекуляцыі і дэфіцыту
Ажыятаж у крамах: МАРГ распавёў, ці хопіць беларусам ежы