МІНСК, 2 кра - Sputnik. Больш за 240 адзінак спецыяльнай тэхнікі выйшла на вуліцы беларускай сталіцы, на якую ў суботу абрынуўся моцны снегапад.
Пахаладанне, моцныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і снегападаў у Беларусь прынёс цыклон "Катарына". Як прагназуецца, у пачатку наступнага тыдня няўстойлівае прахалоднае з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е захаваецца.
"У сувязі са снегападам 2 красавіка ў сталіцы працуе 245 адзінак спецыяльнай тэхнікі", прыводзіць словы намесніка генеральнага дырэктара ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Уладзіміра Латушкіна агенцтва "Мінск-Навіны".
Паводле яго слоў, з самай раніцы было прынята рашэнне, што на вуліцу выйдзе максімальная колькасць работнікаў, якія будуць расчышчаць снег, пасыпаць тратуары салёна-пяшчанай сумессю. Усяго задзейнічана звыш 330 супрацоўнікаў "Гаррамаўтадара".
Акрамя гэтага, ад жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінска ў расчыстцы вуліц і ўборцы тэрыторый бяруць удзел яшчэ амаль 1,5 тысячы работнікаў і 25 адзінак тэхнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Уведзены спецплан "Надвор'е": Брэсцкую вобласць заваліла снегам
Штыль: астрафізікі далі прагноз на красавік 2022 года па магнітных бурах
Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па тэмпах пацяплення клімату