2 красавіка 1962 года фірменны цягнік Беларускай чыгункі накіраваўся ў першы рэйс з Масквы ў Мінск. Так склалася, што дзень нараджэння цягнік прыпаў на Дзень яднання Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка.
За 60 гадоў курсіравання цягніка ім скарысталіся больш за 11 мільёнаў пасажыраў. Сярод іх - вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы, зоркі эстрады, тэатра і кіно, выдатныя спартсмены.
У мінулым 2021 годзе пасажырамі цягніка сталі каля 200 тысяч жыхароў Беларусі і Расіі.
Нагадаем, што паведамленне паміж Расіяй і Беларуссю было абмежавана на час пандэміі. Рэгулярныя чыгуначныя зносіны аднавіліся ў лютым 2021 года - тады пайшлі цягнікі па маршруце Мінск - Масква - Мінск, а таксама па маршруце Масква - Калінінград і Калінінград - Санкт-Пецярбург з прыпынкам у Мінску.
Першым мяжу перасёк цягнік №2 Мінск-Масква. Цяпер фірменны цягнік "Беларусь" N 2/1 Мінск - Масква ходзіць штодня.
У сакавіку бягучага года ўлады Расіі адмянілі ўсе абмежаванні для беларусаў на ўезд у краіну.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь